Незвычайныя звычайныя кошкі

Чаму ў кошак 9 жыццяў, як ім выдаецца бачыць у цемры, пралазіць праз вузкія шчыліны ды прадчуваць катаклізмы; а таксама — чым адметны “кашачы поступ” ды чаму на наваселле кошку першай у хату пускаюць.

 

29 лютага – Міжнародны Дзень кошак

На сённяшні час кошкі — адны з найбольш папулярных хатніх жывёл. Зараз у свеце налічваецца каля 600 міллёнаў хатніх кошак, выведзена каля 200 парод: ад доўгашэрстных да пазбаўленых шэрсці, самых розных памераў і афарбовак.

Самае старажытнае пасведчанне яе прыручэння было знойдзена на Кіпры, калі пад час археалагічных раскопак было знойдзена сумеснае захараненне чалавека і кошкі, якое датуецца 7 500 годам да н.э. Прыручэнне кошкі пачалося пры пераходзе чалавека да аседлага вобраза жыцця, з пачаткам развіцця земляробства, калі з’явіліся лішкі ежы і ўзнікла неабходнасць іх захавання і абароны ад грызуноў.

У старажытным свеце ім пакланяліся, лічачы свяшчэннымі жывёламі, пасланцамі багоў. Так, у Старажытным Егіпце кошкі лічыліся ўвасабленнем багіні пладароддзя Бастэт; за яе забойства прызначалася смяротная кара.

кошки в древнем Египте

 

 

 

 

 

 

 

 

 

У вікінгаў кошка з’яўлялася свяшчэннай жывёлай і ўвасабленнем багіні кахання і пладароддзя Фрэйі.

кошки и богиня Фрейя

 

 

 

 

 

 

 

У славянскай міфалогіі кошка – улюблёны персанаж народных казак, прыказак і павер’яў.

кошки и славянская мифалогия Яна з’яўлялася таксама сімвалам міру і дабрабыту, захавальніцай хатняга ачага і утульнасці, абараняла хату ад злых духаў. Таму на наваселле і заведзена было першай у хату ўпускаць кошку – з надзеяй на сямейны дабрабыт і згоду.

Існуе павер’е, што кошкі маюць 9 жыццяў. Жыццё ў кошак, канешне ж, адно, а гэтае выказванне з’явілася з-за іх незвычайнай выжывальнасці. Кошцы выдаецца скокнуць з велькай вышыні і лёгка прызямліцца, бо пярэднія лапы не маюць моцнага коснага злучэння са шкілетам тулава, а трымаюцца на моцных мускулах і сухажыллях. Правільна згрупіраваўшыся пры падзенні, яна накіроўвае лапы да зямлі і падае на іх, быццам на пружыны!

Ціхія крокі на дыбачках звычайна характарызуюць як “кашачы поступ”. Асцярожна перамяшчацца і заставацца нячутнай кошцы дапамагаюць асаблівыя ўтварэнні на лапах ў выглядзе мяккіх і адчувальных падушачак. Тоўстыя падэшвы раўнамерна размяркоўваюць вагу цела кошкі на ўсю ступню. Акрамя таго, перамяшчаюцца кошкі “на дыбачках”, а не ўсёй ступнёй, як чалавек. На задніх лапах выразна бачна пятка ў выглядзе “калена”. Сапраўднае ж калена размешчана на вышыні нізу жывата.

Косці пярэдніх канечнасцей злучны з грудной клеткай злучальнай тканкай і мышцамі, ключыца ў іх адсутнічае. Дзякуючы гэтаму “недахопу” кошкі здольныя праціснуцца праз вузкія шчыліны.

кошки дома, кошка на забореЗ-за магічнага зіхацення вачэй кошкі ў цемры лічылася, што яны могуць пранікаць у пазаземны свет і кантактаваць з духамі. Насамрэч, містыкі тут няма: свет, трапляючы на сятчатку іх вока, адбіваецца ад яе і таксама выкарыстоўвацца для асвятлення прадметаў. Дзякуючы гэтаму і іншым механізмам, светаадчувальнасць вока кошкі ў 7 разоў вышэйшая за нашу. Яны лёгка арыентуюцца нават пры вельмі слабым асвятленні — меней за 20% ад мінімуму святла, неабходнага нам.

Адчувальнасць слыху ў 3 разы большая, чым у чалавека: яны ў стане з закрытымі вачыма арыентавацца ў прасторы; да прыкладу, наш слых не здольны так дакладна вызначаць крыніцу гука. Тое, што для чалавека – цішыня, для кошкі – сапраўдны канцэрт з шорахаў і хрустаў. Акустычныя раздражняльнікі успрымаюцца не толькі вушамі, але нават і праз нервовыя клеткі вачэй!

Іх нюх – у 14 разоў мацнейшы за чалавечы, што дазваляе ім адчуваць пахі, аб якіх чалавек нават не здагадваецца. Акрамя носа, маецца ў кошкі яшчэ і дадатковы орган нюху, размешчаны на нёбе. Менавіта дзякуючы яму кошка здольная да рэгістрацыі найменьшых змяненняў у хімічным складзе паветра. Гэта дазваляе ёй прадчуваць самыя розныя прыродныя катаклізмы, што праяўляецца ў яе неспакойных паводзінах перад іх надыходам.

Гукавы дыяпазон мурлыкання кошак - ад 27 да 44 герц

Гукавы дыяпазон мурлыкання кошак — ад 27 да 44 герц. Маюцца здагадкі, што уздзеянне гукаў у гэтым дыяпазоне спрыяе лепшаму гаенню ран, умацаванню касцей.

Выпраменьваючы спакой і цяпло, яны робяць людей дабрэйшымі і памяркоўнейшымі, несумнеўна прыносячы шчасце і дабрабыт сваім гаспадарам!

Аўтор Вольга Юрэвіч

масленица для детей+Гродно
Масленица для нас, как карнавал для итальянцев. Тем более что в переводе с итальянского "карнавал" означает "говядина,…
Родовые поместья Беларуси
В программе форума круглые столы по темам создания и развития Родовых поместий, экоземледелия и строительства, домашних родов,…

Один комментарий