«Лямцавая батлейка» зноў у Гродна!
Ура! 15 чэрвеня а 15-й гадзіне Мама Му і яе сябар Крумкач чакаюць дзяцей і дарослых на пляцоўцы каля гандлёвага дому “Нёман”.
Лялечны тэатрык “Лямцавая батлейка” прадстаўляе спектакль паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр «МАМА МУ ЧЫТАЕ І ПРЫБІРАЕ».
Звычайна-незвычайная Кароўка са сваім сябрам Крумкачом весела бавіць час і вырашае важныя пытанні. Спектакль будзе цікавы дзеткам дашкольнага, малодшага школьнага ўзросту і дарослым, якія не страцілі адчуванне дзяцінства.
Для маленькіх гарадзенцаў Мама Му падрыхтавала падарункі!
Коратка пра аўтарку
Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.
Этот спектакль уже показывали в Гродно парой месяцев раньше, впечатления у зрителей остались самые лучшие. Как здорово, что батлейка опять приедет в Гродно и проходить спектакль будет под открытым небом — тем интересней!
пры халодным надвор’і спектакль будзе паказаны на 2-ім паверсе, каля дзіцячай секцыі
Эх, не попали к вам, хотя собирались — пошли греться в баню всей семьей. Как прошло представление? Планируются еще?