Этна-Friday: выстава і ток-шоў пра натхненне народным мастацтвам

22 лістапада, Этна-Friday, дызайнеры і майстры абмяркуюць прысутнасць традыцыйнай культуры ў паўсядзённасці сучаснага гарадскога жыхара. Ток-шоў будзе папярэднічаць вернісаж “Этнапраект. Польска-беларускія этнаграфічныя практыкі ў маладым дызайне”.

Ток-шоў “Саломка і буслы: разбураем стэрэатыпы!”

Буслы, зубры, васількі, саломка, рушнік з арнаментам… Музейныя экспанаты, тавары ва ўнівермагу з аддзела сувеніраў ці неабходныя рэчы для кожнага сучаснага чалавека?

Пакуль у Беларусі толькі-толькі пачынаюць асэнсоўваць сваю традыцыйную культуру, у суседніх краінах этнаграфічная спадчына займае ўсё больш месца ў паўсядзённасці гараджан.

Убачыць чалавека ў вышыванай кашулі альбо сукенцы на вуліцах Кіева ці Львова – звычайная з’ява. Ва Украіне вышыванку можна купіць нават у падземным пераходзе. У Польшчы распаўсюджаны крамы з прадметамі інтэр’ера, аддзеннем і многім іншым, што зроблена рукамі майстроў і дызайнераў паводле культурных матываў таго ці іншага рэгіёну. Самая старая сетка крамаў “Cepelia” працуе ўжо амаль 30 год.

Як беларускія творцы і вытворцы могуць адказаць на ўзрастаючы попыт на т. зв. этнадызайн? Як выкарыстоўваць культурную спадчыну сёння? Ці можа быць этнадызайн бізнэсам? Ці гэта справа за ідэю? Як зрабіць, каб саломка, буслы і вышыванкі сталі звычайным атрыбутам паўсядзённасці без вяртання ў “каменны век”?

Пра ўсё гэта гаворка пойдзе пад час ток-шоў.

У размове пра натхненне народным мастацтвам чакаецца ўдзел:

— Алена Трафімава (www.alenatrafimava.com), прамысловы дызайнер, каардынатар “Этнапраекта”, выпускніца факультэта дызайна Акадэміі мастацтваў (Кракаў), каардынатар “Этнапраекта”

— Ігар Міхна, кіраўнік этнакрамы “Рагна” (Мінск)

-Яўгенія Станіна і Вадзім Лагун, гаспадары галерэі “Ткалля” (Гродна)

Выстава “Этнапраект. Польска-беларускія этнаграфічныя практыкі ў маладым дызайне”

Ток-шоў спалучана з адкрыццём выставы “Этнапраект. Польска-беларускія этнаграфічныя практыкі ў маладым дызайне”. Маладыя дызайнеры з Беларусі і Польшчы цягам двух тыдняў вандравалі па вёсках гістарычных рэгіёнаў абедзвюх краін, наведвалі лекцыі і майстар-класы па традыцыйнай культуры. У выніку ўдзельнікі пераасэнсавалі паняцце народнай, традыцыйнай культуры і стварылі свае праекты. У іх аб’ядналіся сучаснасць і традыцыя. На вернісажы будуць прадстаўлены працы ўдзельнікаў ІІ (2012 г.) і ІІІ выпускаў (2013 г.).

Выстава працягнецца да 1 снежня 2013 г..

22 лістапада

Пачатак 18.30

Антыкафэ “Живое время» (вул. В. Траецкая, 48)

Уваход 35 000 руб.

Спецыяльны бонус для дзяцей і бацькоў: аўтарскі цмачыны майстар-клас ад Алены Трафімавай!

Дызайнер пакажа, як зрабіць цацачнага цмока з экалагічнай сыравіны. Усе матэрыялы і інструменты прадстаўляцца на месцы.

http://smoklatajacy.pl/

23 лістапада

Пачатак: 12.00

Антыкафэ “Живое время» (вул. В. Траецкая, 48)

Уваход: 60 000 руб.

Дадатковая інфармацыя:

8029 7843221, 8029 1068594 (Хрысціна Марчук, вядучая ток-шоў)

Фото афиши Этна-Friday кликабельно.

Этна-Friday, выставка, ток-шоу+гродно

уборка по дому и слинг
У меня всегда вызывали подозрение женщины, которые идеально выглядят, при этом являются прекрасными хозяйками – у них…
мозг ребёнка
С книгой в электронном виде вы сможете ознакомиться ниже. Но не пожалейте денег и купите печатное издание,…

Еще нет комментариев