У ПОШУКАХ ЦМОКА: ПАДАРОЖЖА ДЛЯ МАЛЫХ І ДАРОСЛЫХ

15 сакавіка галерэя “У майстра” (вул. Кірава, 8) ператворыцца ў сапраўдную цмачыную пячору!
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і галерэя “У майстра” запрашаюць у падарожжа ў Краіну цмокаў. Аблюбаваныя месцы цмока — камяні, дубровы, святыя гаі, горы, падземныя лёхі, азёры, рэкі. Кажуць, што гэта хітрая і страшная пачвара, якая сядзіць на багацці і ахоўвае яго. А ці ўсе цмокі такія? Які наш — беларускі цмок?
Дык давайце ж нарэшце з ім пазнаёмімся!

Наш маршрут

13.00 — спектакль “Быў бы ў мяне дракон” ад настольнага тэатра “Кардонка”
Пастаноўка ў стылі дамашняга папяровага тэатра для дзяцей ад 4 да 9 год і вясёлых дарослых (паводле матываў казак Дональда Бісэта).

“Эх! Шкада, што ў мяне няма свайго ўласнага цмока!” – думала дзяўчынка Сьюзі. “Тады ніхто і ніколі не пакрыўдзіў бы мяне, а наадварот, усе захацелі б са мной сябраваць”. Мара пра свайго цмока так і засталася б марай, калі б не адна акалічнасць. Дрэва, пад якім стаяла Сьюзі, аказалася чароўным. Намаляваны ёй цмок ажыў… Так пачалася гісторыя пра неверагоднае сяброўства дзяўчынкі і цмока, пра добрую бабулю, пра шкоднага спадара Сміта, пра разбураны і наноў пабудаваны горад і мроі, якія часам здзяйсняюцца.

Дзеянне спектакля разгортваецца на стале, а гледачы знаходзяцца на адлегаласці выцягнутай рукі. Усе героі казкі разам з дэкарацыямі папросту змяшчаюцца ў звычайнай кардоннай скрыні.
Мастак: Антаніна Слабодчыкава
Граюць: Зоя Кенько, Святлана Бень, Арцём Залескі.
Кошт квітка: 40 000 руб.

14.00 — салодкія пачастункі і падарункі
Гасцей чакаюць слодычы і гарбата (завараная з зёлак з агарода беларускага цмока!) і падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” і галерэі “У майстра”

14.30 — воркшоп па вырабе цацкі “Лятаючы цмок” ад дызайнера Алены Трафімавай
Напярэдані сваёй сустрэчы з гродзенскімі хлопчыкамі і дзяўчынкамі Лятаючы цмок напісаў арганізатарам: “Я экалагічная тэкстурная забаўка, мяне можна дэкараваць і размаўлёўваць любымі спосабамі. Я кампактны і лёгкі, люблю лётаць, шмат падарожнічаю па свеце, штораз перажываючы новыя прыгоды з тысячамі дзяцей. Я нарадзіўся дзякуючы натхненню народнымі цацкамі і з’яўляюся прыкладам эка і этна дызайну”.

“Краіна цмокаў. Малюем разам”

Воркшоп для дзяцей ад 4 год і крэатыўных дарослых. Папярэдні запіс: chryscinam@gmail.com альбо ў галерэі “У майстра”.

Увага!

На жаль, наш цмок яшчэ не разжыўся на вялікія апартаменты, каб прымаць шмат гасцей. Адначасова ў ягонай пячоры камфортна змяшчаецца толькі тры-чатыры дзясяткі гледачоў. Таму просім жадаючых прайсціся цмачыным маршрутам загадзя паклапаціцца пра набыццё квіткоў і запісам на воркшоп.

куда пойти с ребенком+гродно, спектакль пра цмока

А если купить билеты на самолдет и познакомиться с обычаями драконов в других странах? Легко с bilete de avion! Может и в облаках кого-то сказочного доведется увидеть? ;)

ориентальный кот
С некоторых пор у нас дома живет кот. Молодой и бодрый, ему всего-то полгода. Когда мы его…
против совместного сна
Политика педиатрии: пугающие предостережения против совместного сна приводят к неожиданным негативным последствиям. Каждый новоиспеченный родитель слышал зловещее…

Еще нет комментариев