Практычны семінар па Хрысціянскай медытацыі 6-7 чэрвеня

Адкрытае калектыўнае навучанне
тэорыі і практыцы Ісусавай малітвы

— Уводзіны ў евангельскую медытацыю

— Што такое Ісусава малітва?

— Як яе практыкаваць?

— Як неабходна пры гэтым сядзець, дыхаць, кланяцца?

— Якая сувязь існуе паміж хрысціянствам і ёгай?

6-7 чэрвеня, Парафіяльны цэнтр парафіі Маці Божай Фацімскай, вул. Гараднічанская, 32а

Пра гэтыя і многія іншыя пытанні пойдзе гаворка пад час семінара па хрысціянскай медытацыі. Занятак уключае адзін уводны і чатыры змястоўныя блокі. Апошнія ўяўляюць сабой тэорыю, калектыўную практыку і рэфлексію.

Вядоўца

грэка-каталіцкі святар айцец Андрэй Буйніч.

Даслаць заяўку і атрымаць праграму семінара:

chryscinam@gmail.com

Кантакт з арганізатарамі:

(029) 784 32 21

 Што лепей апрануць?

Найлепш апрануць свабодную вопратку і абутак, які можна б было лёгка зняць.

Што браць з сабой ?

Па магчымасці ўзяць з сабой дыванкі, і АБАВЯЗКОВА асадку з нататнікам!

 

“Айцец Ламбер, кармеліт з Бркяце, у адказ на сцвярджэнне, што ёгу немагчыма аддзяліць ад яе нехрысціянскіх (будысцкіх, індуісцкіх і т.п.) каранёў, кажа: … Ёга належыць чалавецтву і існуе для чалавека. Ёй уласціва ўнутраная цэласнасць, незалежная аж тэрмінаў, канцэпцый і працэдур, якія могуць аказацца памылковымі ці нязначнымі”.

“Агарняючы раздражнёнасць, утаймоўваючы нецярплівасць, збаўляючы ад мноства псіхалагічных дэфектаў, … ёга пасяляе ў адэпце дабрыню, … супакаенне, якое робіць яго больш успрымальным, рыхтуе да разумення і прыняцця дабрыні і міру, якія ідуць ад Хрыста. Дабрашчасныя ўбогія духам. Дабрашчасныя лагодныя. Дабрашчасныя тыя, хто жадае і прагне праўды. Ёга дапаможа вам усвядоміць сэнс і, больш за тое, практычную каштоўнасць гэтых евангельскіх выслоўяў”.

“Ёг – гэта чалавек, які любіць і ўмее любіць; ён глядзіць вакол з сімпатыяй, ён імкнецца хоць у малой ступені зірнуць на свет так, як глядзіць Госпад, — у сваіх дзеяннях заўжды кіравацца любоўю”.

(“Ёга ў 10 уроках”. Жан-Мары Дэшанэ).

Кнігі, якія можна пачытаць, каб лепей падрыхтавацца да семінара

Евангелле ад Яна

“Откровенные рассказы странника своему духовному отцу”

Дешане Ж. М., Йога в десяти уроках

(Уся літаратура даступна ў сеціве)

Месца

Парафіяльны цэнтр парафіі Маці Божай Фацімскай,

вул. Гараднічанская, 32а
(ружовы 2-павярховы будынак у дворыку, прыпынак “Пазменная школа”)

Гродно медитация, семинар, исусова молитва

продукты для семьи
Центр экологических решений (Минск) приглашает на бесплатный мастер-класс "Выбираем продукты для семьи". Встреча состоится 16 мая в…
рукодельный абажур+поместье Жукова гора
Увидела как-то эту картинку из поместья Жукова гора с ярким абажуром и кружевными тенями на потолке. Как…

Еще нет комментариев