Партнёрскія роды: выпрабаванне для смелых татаў

Сёння роды з дапамогай партнёра — мужа, маці ці сяброўкі – ужо не рэдкая з’ява. Часцей за ўсё ў ролі парнёра выступае бацька дзіцяці.
Аднак мeркаванні адносна таго, можа і ці павінен мужчына прыстунічаць пры родах, вельмі розныя.

Нямногія мужчыны гатовыя дапамагаць сваім цяжарным жонкам падчас родаў. Яны лічаць, што гэта выключна жаночая справа. Аднак знаходзяцца тыя смельчакі, якія гатовыя падтрымаць сваю каханую ў такі цяжкі час, як цяжарнасць і роды.

Самі жанчыны таксама па-рознаму ставяцца да ідэі партнёрскіх родаў. Вось якія меркаванні можна пачуць:

Ірына: Я абсалютна нармальна стаўлюся да такой ідэі. Але калісьці мой муж адмовіўся. Ён баяўся, ды і многія мужчыны баяцца. Некаторыя нават губляюць прытомнасць.

Наталля: Калі муж прысутнічае пры родах, то ў яго зусім іншыя адносіны да жонкі. У мяне ёсць ужо дарослы сын. Калі яго жонка будзе нараджаць, я буду заахвочваць яго прысутнічаць пры родах.

Вольга: Я супраць. Калі мужчына ўбачыць, як гэта балюча, то можа нават пачаць дрэнна ставіцца да дзіцяці. Гэта толькі жаночая справа.

Жанна: У мяне ўжо ёсць дзіця, я ведаю, што такое роды. Гэта цяжкае відовішча, і мужчыне там няма чаго рабіць. Ён можа дапамагаць толькі на самым пачатковым этапе, не больш.

Кацярына: Я б не пагадзілася. Гэта занадта вялікі стрэс для мужчыны.

А як да ідэі сумесных родаў ставяцца мужчыны?

— Можа быць, у мяне і састарэлыя погляды, але я лічу, што гэта інтымная справа. У мяне двое дзяцей, у свой час я проста стаяў пад вокнамі і чакаў.

— Я бы не пагадзіўся прысутнічаць. Я не ўпэўнены, што вытрымаў бы.

Ганна и Дзіма яшчэ вырашаюць, ці нараджаць разам. Таму пакуль толькі вырашылі наведваць заняткі па падрыхтоўцы.

— Гэта мая ініцыятыва, мне страшна адной, — гаворыць Ганна. – Але і падчас цяжарнасці муж можа дапамагаць мне. Каб даведацца больш, мы вырашылі наведваць курсы.

— Я пакуль дакладна не ўпэўнены, ці буду прысутнічаць на саміх родах, — кажа Дзіма. — Думаю, не вельмі камфортна буду адчуваць сябе ў такіх абставінах.

А вось Сяргей і Лена ўжо двойчы нараджалі разам. Зараз яны чакаюць ужо трэцяе дзіця, Сяргей кажа, што абавязкова будзе прысутнічаць на родах.

Сяргей: — Калі мы чакалі наша першае дзіця, мы цікавіліся, чым харчавацца будучай маці, што трэба набыць загадзя, а таксама, як адбываюцца самі роды. З некаторых замежных часопісаў мы даведаліся пра традыцыйныя партнёрскія роды за мяжой, і калі зразумелі, што на Беларусі гэта таксама магчыма, то вырашылі паспрабаваць. Мне хацелася быць з маёй каханай падчас гэтага цяжкага этапа яе жыцця і ўбачыць таго, каго мы так доўга чакалі. У мяне не было страху, я падтрымліваў жонку і маральна, і фізічна. Дагэтуль мы разам прачыталі шмат кніг і часопісаў, наведвалі курсы.

Лена: — Спачатку я адчувала сябе неяк няёмка. Але падчас родаў прысутнасць мужа была для мяне вялікай падтрымкай. Таксама гэта адбілася і на адносінах да мяне медперсанала. Яшчэ сумесныя роды больш зблізілі нашу сям’ю.

— Што вы можаце параіць тым парам, якія толькі вырашаюць, ці нараджаць разам?

— Многае, канешне, залежыць ад традыцый, культуры і выхавання ў сям’і. Але калі вы давяраеце адзін аднаму і можаце разлічваць на падтрымку мужа, то партнёрскія роды будуць вельмі важнай падзеяй для абодвух. Галоўнае, каб жаданне нараджаць разам было ўзаемным.

Источник: http://t-styl.info/
Печатается в сокращении.

 

  Если вы собираетесь на партнёрские роды.

Необходимо пройти курсы подготовки к партнёрским родам при роддоме или БСМП (смотря где собираетесь рожать), получить сертификат о прохождении этих курсов (сертификат из женской консультации не подходит), а мужу иметь справку от терапевта (впрочем, про необходимые анализы мужа вы узнаете на курсах подготовки).

Эта справка представляет собой выписку из амбулаторной карты о перенесенных заболеваниях, данные свежего (не позднее 10 дней) общего анализа крови и мочи, актуальной флюорографии.
Мазок на стафилококк из носоглотки кому-то из врачей роддомов нужен, кому-то нет. Поэтому все детали вы можете узнать у завродильным отделением той больницы, где собираетесь рожать.

 

В роддоме занятия проводят акушер-гинеколог, неонатолог и психотерапевт, в конце курса выдаётся сертификат о прохождении подготовки. Стоимость услуги (курсов) 120 тыс. руб.

В БСМП никаких курсов подготовки нет — этим занимается 2 ЖК.

Роды иногда длятся долго, а еще и после родов папа может побыть с ребенком, пока мама отдыхает. Поэтому запаситесь терпением и перекусом. Кофемашины, типа http://ricos.by/shop/categories/69/1/, в родильном отделении нет, хотя сам кофе очень популярен для поддержания работоспособности. Так что термос с бодрящим напитком и печеньки вернут вам силы на всем протяжении родов.

подготовка к школе: игры
Обучить счету, чтению и письму можно в любом возрасте, что наглядно показывают методики раннего развития. Однако в…
пособия в Беларуси
                Из средств государственного социального страхования выплачиваются пособия: по временной…

Еще нет комментариев