Фест Экскурсоводов в Гродно
Кроме экскурсий организаторы обещают ещё и интересные выступления и развлечения! Думаю, родителей с малышами в слингах может остановить только плохая погода, а детям постарше — дошколятам и школьникам, так вообще познавательно было бы поучаствовать в некоторых экскурсиях.
Ведь лучше способствуют сплачиванию семьи именно общие интересы.
«Фэст Экскурсаводаў» — гэта акцыя, якая была прыдумана ў 2008 г. у коле некалькіх грамадскіх арганізацый і краязнаўчых гурткоў горада Мінска.
Галоўная ідэя мерапрыемства — прыцягненне ўвагі людзей да тых гістарычных помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень. Сярэднестатыстычны жыхар Беларусі перакананы, што ў ягоным рэгіёне няма нічога цікавага. Нясумна ў Нясвіжы, цікава ў Польшчы, захапляльна ў Парыжы, а вось у ягонай вёсцы, мястэчку, мікрараёне — нецікава.
Вось такія меркаванні падштурхнулі арганізатараў да выбару фармата «Фэста» — правядзення шматлікіх бясплатных экскурсій у розных рэгіёнах Беларусі, і што важна, для саміх жыхароў гэтых рэгіёнаў.
Штогод «Фэст» прымяркоўваецца да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які святкуецца па рашэнні ЮНЭСКА, 18 красавіка.
К СОЖАЛЕНИЮ, ЭКСКУРСИИ ПЕРЕНЕСЕНЫ. ТОЧНЫЕ ДАТЫ УТОЧНЯЮТСЯ.
Назва экскурсіі |
Час пачатку экскурсіі |
Месца сустрэчы |
Экскурсавод |
21 красавіка |
|||
Гродна кінатэатральны | 11.00 | каля Драмтэатра | Таццяна Казак, Таццяна Касатая |
“На крок ад заўтра: падзеі верасня 1939 года ў гісторыі Гродна” | 13.00 | каля помніка Гарнавых (Стары мост) | Андрэй Чарнякевіч |
З гісторыі гродзенскай чыгункі | 15.00 | каля воданапорных вежаў Кася і Бася на вул. Свердлава | Таццяна Касатая |
Маляванне святлом. Гродзенскія фотамайстэрні ў Гародні ў 19 ст. | 17.00 | у скверы за палацам тэкстыльшчыкаў (перад Домам побыту) | Таццяна Казак |
Фэст экскурсаводаў
22 красавіка |
|||
Гісторыя пажараў у Гародні | 11.00 | каля фантана на Савецкай плошчы | М. Супрон |
Музей пажарнай службы | 12.00 | каля пажарнай каланчы | Ірына Качан |
Гародзенскімі шляхамі В.Быкава | 13.30 | каля помніка В.Д. Сакалоўскаму на вул. Савецкай | І. Ламека |
Маргінальная Гародня | 16.00 | каля Фарнага касцёла | С. Раманаў |
У канцы экскурсій турыстычная фірма “Мерцана” будзе ладзіць конкурсы, пераможцаў чакаюць падарункі. |

