Першае беларускае прыгодніцкае фэнтазі

Таямніцу Сямі Камянёў можа раскрыць толькі адзін – той, каго старажытныя летапісы называюць Дастойным. Хлопец Ясь, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эферыі, спрабуе разгадаць схаваную ў вяках загадку крышталяў, каб выратаваць жыццё сваёй сяброўкі і вызваліць Эферыю ад прыгнёту злога самазванца.

Захапляльная літаратура для падлеткаў і дарослых – цяпер і па-беларуску!
Грамадска-культурная кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае на фантастычную прэзентацыю рамана “Сем камянёў” і сустрэчу з ягоным аўтарам Аляксеем Шэінам 23 траўня ў “Краму “Ц” (вул. В. Траецкая, 16). Пачатак: 15.00
Толькі ў гэты дзень бар “Крамы “Ц” гатуе адмысловы эліксір “Таямніца Сямярых”!

фэнтазі

У Яся, звычайнага гарадскога школьніка, захварэла лепшая сяброўка, Мірка. Людзі кажуць, што гэтая хвароба невылечная. Каб развеяць свае невясёлыя думкі, Ясь адпраўляецца на рачную выспу каля мястэчка і выпадкова трапляе ў незвычайную краіну Эферыю. Жыхары краіны расказваюць яму старажытную легенду пра Жывую ваду, якая ацаляе ўсе хваробы. Ясь вырашае адправіцца на пошукі крыніцы, каб здабыць ваду для Міркі.

Але Жывая вада таксама патрэбна і Вормару – самазванаму ўладару Эферыі, які марыць атрымаць поўную ўладу над сваім народам. Вормар, даведаўшыся, што ў іх краіне з’явіўся чужак, аддае загад схапіць хлопца.

Указаць на месца Жывой вады можа толькі загадкавы Пэтрафор – рэч, якую ніхто ячшэ не бачыў. Пэтрафор, аднак, будзе бяссільны, калі не сабраць разам сем каштоўных камянёў: рубін, гіяцынт, турмалін, смарагд, тапаз, сапфір і аметыст. Гэтыя камяні з пакалення ў пакаленне перадаюць сем шляхетных родаў Эферыі – Захоўнікі. Справа ўскладняецца тым, што частка Захоўнікаў арыштаваная Вормарам.

беларускае фэнтазі

Каб вызваліць Захоўнікаў і знайсці крыніцу, Ясь вырашае далучыцца да атрада, які рыхтуе паўстанне ў надзеі аднавіць на пасадзе Эферыі законнага Уладара.

Прачытаць частку з рамана і даведацца больш пра аўтара можна тут.

Как выбрать подарок девушке-подростку, увлекающейся фэнтези? Возможно, куклы ручной работы напомнят ей героев любимых романов и согреют душу?

Нашла в папках эту видео-нарезку еще 2012г, когда мы, гродненские мамы и малыши, устроили показ в честь…
рисование песком+гродно
В игровой комнате "Лукоморье" прошел мастер-класс по удивительному способу рисования - рисованию песком. Кстати, набирается группа желающих…

Еще нет комментариев